Дравы нумар #15 / травень 2009


Шчасьце - гэта калі жадаемае атаясамліваецца зь непазьбежным

000319
— Ці магу запытацца?
— Пачакайце, даведаюся.
000320
Хто рана ўздымаецца,таго шчэ не скарацілі.
000321
— Глядзі, каньяк за 200 баксаў!
— Гэта для ня п’ючых.
000322
Хто ня любіць кошак, мабыць не ўмее іх гатаваць.
000323
— Дэфолт – гэта калі грошай няма?
— Не, гэта калі грошы - ўжо былі. Калі іх няма, гэта – як звычайна.
000324
Ніколі не кажы людзям аб сваіх праблемах, адну палову яны не цікавяць, а другая палова –будзе радая, што яны ў цябе ёсьць.
000325
— Доктар, а ці ёсьць жыцьцё пасьля сьмерці?
— А Вы што думаеце, мне практолагу гэта лепш бачна?
000326
Як вядома на Ўсходзе існуюць два буйных прадпрыемствы: Jараn і Сhinа. Абодва знаходзяцца ў правінцыі Маdе In.
000327
— Мне неадкладна патрэбна праца. У мяне жонка і пяцёра дзяцёў!
— А шчэ нешта вы можаце рабіць?
000328
Кітайцы здаюць аднаразовыя запальнічкі на дапамогу Ўкраіне. Па падліках газа хопіць на месяц.
000329
— За доктарскую ўзяўся.
— Дысэртацыю?
— Калбасу...
000330
Цябе падманулі, гэта не праграмаваньне, гэта ўжо – скрыпталожства!
000331
— Жыцьцё – гэта марудная і пакутлівая сьмерць.
— Але гэтую справу можна паскорыць!
000332
Апазіцыйныя партыі Грузіі патрабуюць ад Б. Абамы адстаўкі Саакашвілі.
000333
— Алё, ты дзе?
— У турме!
— А што ты там робіш?
— Бацькі ад’яжджалі, папрасілі з братам пасядзець...