Дравы нумар #16 / травень 2009


Прадам крэсла кіраўніка. Ня дорага.

000334
Фабрыкі – рабочым! Зямлю – сялянам! Грошы – мастакам!
000335
Царква выдумала грахі, каб іх пасьля адпускаць. Дзяржава ж стварыла грошы, каб іх адбіраць.
000336
Асаблівасьці нацыянальнага крызісу: топяцца ўсе, але ратуюць усё тое, што ня тоне.
000337
Калі башка трашчыць - значыцца яна шчэ ёсьць.
000338
Парадак – гэта калі паклаў рэчы, і яны ляжаць. А вось калі паклаў, а рэчы перасоўваюцца – гэта ўжо зусім непарадак.
000339
— Цябе без акуляраў і не пазнаць!
— Ага, я без акуляраў таксама мала каго пазнаю.
000340
Латышы пераклалі “Камасутру” – атрымалася цікава, але чамусьці зноў пра акупацыю.
000341
— Вы верыце ў Бога?
— Так. У Бахуса... Наліеце?
000342
Калі ў вас ёсьць лішнія грошы – купіце сабе складанасьцяў.
000343
Пасьля пасьпяховага кланаваньня аўцы, вучоныя перайшлі да кланаваньня чалавека. Але пакуль атрымліваюцца выключна бараны.
000344
Галоўная мэта платнай медыцыны – вострае захворваньне, перавесьці ў хранічнае.
000345
Разумны чалавек спраўна адкажа й на рытарычнае пытаньне.
000346
Калі ў вас ёсьць з чаго выплочваць такія працэнты... дык можа вам і крэдыт не патрэбны?
000347
— Купі мне булачку з макам.
— Можа лепш піражок з лінуксам?
000348
Калі чагосьці на ўсіх не хапае - значыцца трэба зьменьшыць колькасьць усіх.
000349
— Ты не памятаеш, я хто – сава альбо жаваранак?
— У пяты раз пытаешся – дзяцел!
000350
Хаўтуры – гэта інвентарызацыя выжыўшых сваякоў.