Дравы нумар #17 / травень 2009


Гісторыя - гэта навука аб тым, якой павінна быць мінуўшчына

000351
Прысутнасьць ваякаў у Афганістану пытаньне ня ёсьць палітычнае, але выключна этычнае, бо падтрымліваючы прадукцыю гераіна ў замежжы, як забараняць канаплю ва ўласнай краіне?
000352
Нават Богі могуць неадэкватна ўспрымаць створаную імі рэчаіснасьць. У гэтым выпадку іх зьмяняюць.
000353
— Сапраўдных геймераў не бяруць у войска.
— Ага, бо зроку ўжо няма.
000354
Нельга лічыць сабе дарослым, калі ў табе школьныя фотаздымкі – дыгітальныя.
000355
Калі ў вас парваліся нагавіцы, а жонка іх не рамантуе - не сьпяшайцеся іх выкідаць. Магчыма ў вас хутка з’явіцца новая жонка.
000356
— Дохтар, у мяне галава баліць.
— Але ж я да вас і не заляцаюся.
000357
Паклікаў жонку ў казіно, бо дурам шанцуе.
000358
— Ты чаго гэта слухаеш?
— Рамштэйн!
— Жорсткую музыку гэты жыд піша.
000359
Хто да нас з фондавым рынкам прыйдзе, той ад яго і загіне.
000360
Жанчыны й дзяўчыны, памятайце - чым карацей спадніца, тым карацей шлях да сэрца мужчыны!
000361
— Дуранёў багата...
— Зараз кажуць “энтузіястаў”
— Ага, зараз у нас дзьве праблемы – энтузіясты й рэльеф мясцовасьці.
000362
Блог – дзёньнік сацыяльнага эксгебіцыяніста.
000363
— Які ў цябе ІР?
— Ня меньшы за твой!