Дравы нумар #20 / травень 2009
Пасьля ўчорашняга люстра зноў жахі паказвае
|
000393
— Слоўнік Станкевіча бачыў?
— Каб было прасьцей арыентавацца, трэба змяніць чараговасьць алфабету на йцукен...
|
000394
Тэма дыссертацыі: “Ухіленьне ад вайсковай службы шляхам імітацыі навуковай дзейнасьці”. |
000395
— Калі піць, дык да конца!
— Грошаў альбо сьвета?
|
000396
Цяжка выбраць падарунак да 75 годзя, бо ў чалавека альбо ўжо ўсё ёсьць, альбо яму ўжо нічога не патрэбна. |
000397
— Доктар, я буду жыць?
— Мне гэта самаму цікава.
|
000398
Флірт – гэта калі дзяўчо ня ведае чаго хоча, але з усёй моцы намагаецца гэтае атрымаць. |
000399
— Чуў, што Пуцін купіў сабе новую “Ніву”.
— У крэдыт альбо лізінг?
|
000400
У апошнія часы заробак усё больш прыгадвае рэшту. |
000401
— Алё, гэта вар’ятня?
— Не, гэта кватэра. Але магу паклікаць да тэлефона цёшчу.
|
000402
— Як ты мяне напалохала...
— На сабе паглядзі!
|
000403
Цікава, а ў індыйскім порна яны таксама танчаць і сьпяваюць? |
000404
— У мяне жонка амаль бландынка...
— Што, рыжая?
— Ды не, цёмная... але такая дура.
|
000405
Суб’ектыўны погляд на рэчы, звычайна фармуеца аб’ектыўнай рэальнасьцю. |
000406
Апошнія даследваньні паказваюць, што больш за ўсё вітамінаў – у аптэцы. |
Хаўтуры па 90-х
Грамадская ініцыятыва "Будзьма беларусамі!" і творчая суполка "Спайка Шваз" ладзяць паніхіду, прысвечаную праклята-блаславёным 90-м гадам ХХ стагоддзя. Жалобная цырымонія адбудзецца 25 траўня
(чорны панядзелак) а 19-й
у кавярні-бары "Валерыя"
(уваход са двара). Усё будзе змрочна і ўрачыста:
Павал Касцюкевіч прэзентуе сваю кнігу апавяданняў “Душпастарскія спатканні для дачнікаў”,
Павал Анціпаў расскажа пра дзядулю Леніна і бабку Каліласку, а таксама заспявае па-французску (модная на тыя часы мова),
Віталь Рыжкоў на біс у трэці раз перастрэне лася, і ёсць верагоднасць, што не ацалее (у сэнсе лось).
На вечарыну завітае Севярын Квяткоўскі і апавядзе пару павучальных гісторыяў пра тое, як кепска і цудоўна нам жылося ў праклятыя-праклятыя і блаславёныя-блаславённыя 90-я.
Наша Ніва
|