Дравы нумар #25 / чэрвень 2009
Бог не памёр. Богу абрыдла глядзець на наш сьвет
|
000474
— Статыстычна, большасьць людзёў памірае ў ложку.
— Вельмі небяспечнае мабыць месца... |
000475
Словам можна пакрыўдзіць, а слоўнікам дык увогуле - забіць. |
000476
— Уяўляеш, смажыш ты блінчыкі, а раптам канец сьвета!
— Ну і нах я блінчыкі смажыў?! |
000477
Дапамажыце, калі ласка! Усталяваў Belarusan Language Pack для Winamp'у, паставіў граць "Иванушки International", а яны ўсё адно засталіся на расейскай мове. Што рабіць? |
000478
— У мяне пасьля ўчорашняга так башка трашчыць...
— Шанцуе табе, я сваю зусім не адчуваю.
|
000479
Насьценныя гадзіны ў выглядзе маўзалея, кожную гадзіну біюць куранты й высоўваецца саркафаг з Сталіным.... |
000480
З кнігі рекордаў:
За адзін вечар мабільны тэлефон ня толькі зьмяніў 5 гаспадароў, але дваіх шчэ і перажыў! |
000481
Жанчына ніколі не даруе мужчыне, якому яна здрадзіла. |
000482
— Зьвярні ўвагу, нашыя суседзі сёньня не лаюцца.
— Пасварыліся мабыць... |
000483
— Ты мяне кахаеш?
— Яшчэ не, але можам паспрабаваць.
|
000484
Божа... трэба на Photoshop завесьці ліцэнзаваньне больш жорсткае чым на зброю. |
000485
— Ты дзе так добра вывучыўся размаўляць па-армянску?
— Дык, у нас быў настаўнік ангелскай – армянін. |
000486
Калумбійскія наркакартэлі сур’ёзна заклапочаны праблемай піўнога алкагалізму сярод моладзі. |
000487
— Цікава чаму Саламон быў такі мудры?
— Шмат жонак, была магчымасьць параіца. |
000488
— Чуў, даляр зноў паваліўся!
— Ну, і на каго? |
000489
Добрыя людзі паўсюль патрэбны, таму мабыць на зямлі доўга і не затрымліваюцца. |