Дравы нумар #26 / чэрвень 2009
Лепш сядзець у вязеньні, чым ляжаць у трупярне
|
000490
— А твая цёшча дзе?
— У Менску...
— Добрая лядоўня. Вялікая. |
000491
Жаночая логіка – гэта ўпэўненасьць, што аб’ектыўную рэчаіснасьць можна перамагчы простым жаданьнем. |
000492
У затрыманых піартаў зканфіскавалі 9 грамаў ё-хо-хо і бутэльку рому. |
000493
— Чаму гэта тэатральны калектыў называюць “труппай”?
— Ну дык, што не прадстаўленьне, так абавязкова кагосьці забіваюць. |
000494
У кожнага мужчыны ў жыцьці ёсьць другая палова, бо першая неяк вельмі хутка надакучвае. |
000495
Пашанцавала, гэта калі прыйшло каханьне, а жонкі няма дома. |
000496
— Ты ў мяне такі адукаваны, разумны, таленавіты...
— Я нармалёвы... проста ты ў мяне дура. |
000497
Палітыкі думаюць аб народзе... праўда ніколі не кажуць, што менавіта. |
000498
Карыстаючыся арабскімі лічбамі, ты падтрымліваеш Талібан! |
000499
— Я здольна на ўсё, акрамя сэкса зь незнаёмцам.
— Прыгажуньня, дазвольце пазнаёміцца. |
000500
Ці ведаеце, што калі аўтобусу здрадіць жонка, то ён стане - тралейбусам! |
000501
— Ну і што гэта за новае выданьне?
— Незалежная ад рэчаіснасьці газэта... |
000502
У некаторых рукі з жопы растуць, каб было зручней за крэсла трымацца. |
000503
Я думаў, што горш ужо ня будзе. Як высьвятляецца, у мяне малая творчая сіла розуму... |
000504
Пасьля чацьвертаваньня – кулакамі не машуць. |
У Бярэзінскім раёне адшукана
магіла Астапа Бендэра
Як жа ў нашым рацыянальным жыццi не хапае цудаў i прыгод! Нездарма ж такiя папулярныя кнiгi пра далёкiя падарожжы i фiльмы пра адысеi адважных мараходаў. Многiя перакананыя, што адшукаць таямнiцы i дзiвосы магчыма толькi за "трыма акiянамi",
у вечназялёных джунглях цi бяскрайнiх пустынях. Памыляецеся, даражэнькiя, - так я вам з усёй адказнасцю скажу. Прыгоды i рамантыка - побач. Варта толькi адарвацца ад канапы, выключыць тэлевiзар i рушыць у падарожжа. Тады вас абавязкова чакаюць цiкавыя сустрэчы, неардынарныя людзi i самыя неверагодныя адкрыццi. У гэтым яшчэ раз пераканаўся, калi завiтаў у лясны край - на Бярэзiншчыну.
Мадэльер у вёсцы
Дабрацца да маленечкай вёскi Снуя не так i проста. Гэта толькi здаецца, што паселiшча па сённяшнiх мерках знаходзiцца лiтаральна "пад бокам" у сталiцы - усяго толькi 108 кiламетраў ад Мiнскай кальцавой. Калi дакладна не ведаеш маршруту, то лёгка можна збочыць i заблудзiць. Спачатку па шашы, дзе пасля дажджу пад гарачым сонцам лужыны лiтаральна на вачах пераўтваралiся ў пару i машыны рухалiся ў густым тумане. Пасля па гравiйцы, абапал якой - сасновы лес i нiводнага аўтамабiля насустрач.
Карацей кажучы, нават ад раённага цэнтра няблiзкi свет, але дарога вельмi маляўнiчая i настройвае на рамантычны лад. Паступова адступаюць жыццёвыя клопаты i штодзённыя турботы. Вось i Снуя - вёска на ўзбярэжжы Бярэзiны, у прамым сэнсе ў лесе стаiць. Рухаюся дакладна па паказальнiку "Сядзiба "Бярэзiнская" i трапляю на падворак, дзе чакае гаспадар - Дзмiтрый Казей. Прапануе прайсцi ў хату, але так не хочацца зноў у чатыры сцяны, таму сядаем у альтанцы.
Адсюль такiя краявiды, у якiх проста патанаеш. Цiшыня - ажно вушы з непрывычкi закладвае, ад чыстага паветра нават галава кружыцца.
Як толькi пачынаем размаўляць, адразу "падключаюцца" салаўi - адзiн перад адным высвiстваюць.
- Што, таксама праняло? - усмiхаецца Дзмiтрый Аляксандравiч. - Тое ж i са мною адбылося, калi пятнаццаць гадоў таму сюды ўпершыню трапiў. Цiкава, што за гэты час адчуванне нейкай дзiцячай радасцi не зменшылася. Мая гiсторыя тыповая: купiў газету, дзе ўбачыў аб’яву аб продажы дома. Прыехаў у Сную i, калi ўбачыў гэтыя мясцiны, адразу зразумеў, што колькi б нi запрасiлi грошай гаспадары, на любыя ўмовы пагаджуся. Тую здзелку лiчу адной з самых удалых у сваiм жыццi. Пачаў тут уладкоўвацца, знаёмiцца з суседзямi-вяскоўцамi i цяпер ужо па справядлiвасцi магу лiчыцца тутэйшым. Праўда, засталiся лiчаныя мясцовыя жыхары, больш людзей, якiя ў вольны час сюды на дачу прыязджаюць.
Дзмiтрый Казей па прафесii мадэльер. У свой час да яго з заказамi з усёй Беларусi звярталiся. Аднак працаваў па спецыяльнасцi нядоўга, паколькi адчуў, што гэты занятак не для яго. Як толькi з’явiлася такая магчымасць, то арганiзаваў сваю справу. У бiзнэсе - з канца 1990-х. Асвойваў самыя розныя кiрункi, i даволi паспяхова атрымлiвалася. Але, напэўна, нешта карцела ў чалавека ў душы, калi ён нечакана для многiх вырашыў заняцца агратурызмам. Узяў крэдыт i паехаў у Сную.
Птушка гогаль
Сядзiба "Бярэзiнская" была афiцыйна зарэгiстраваная год таму - у маi 2008-га. Да гэтага часу Дзмiтрый Казей закупiў неабходны спортiнвентар, зрабiў добрую лазню, сёе-тое пераабсталяваў у доме. Як належыць падрыхтаваўся да прыёму гасцей, i турысты паехалi ва ўнiкальны куток некранутай прыроды. За гэты час тут пабывала некалькi сотняў чалавек. Нядрэнны вынiк за год працы, праўда? Людзей вабiць у Сную тое незабыўнае адчуванне спакою i прыгажосцi, якое ахоплiвае кожнага, хто хоць аднойчы сюды трапiў.
- Мясцiны проста выдатныя, - кажа Дзмiтрый Казей. - Можна ўбачыць рэдкiх птушак - чорнага бусла, шэрую чаплю, гогаля. Маляўнiчыя сасновыя лясы, у асобных частках - з бярэзнiкам.
Вёска старая, тут падчас вайны 1812 года французы кватаравалi. Непадалёк быў мост праз Бярэзiну, так што месца, можна сказаць, стратэгiчнае. У Вялiкую Айчынную i немцы тут "адзначылiся". Праўда, мост тады ўзарвалi i дасюль яго не аднавiлi. Можа яно лепш - далей ад цывiлiзацыi, а па рацэ ўсе тутэйшыя на лодках ходзяць.
А чаго здзiўляцца - спрадвеку жыццё жыхароў Снуi было звязана з велiчнай Бярэзiнай. Вудзiць рыбу яны вучылiся, мабыць, адначасова з тым, як рабiлi першыя няўпэўненыя крокi. Не страцiлi людзi тых звычак i дасюль. Дзмiтрый Казей таксама заўзяты рыбак. Пра сакрэты лоўлi можа расказваць гадзiнамi. Кажа, што хоць i аб’ездзiў усю Беларусь, а рыбацкiя рэкорды ўсе адсюль.
Ужо можаце здзiўляцца: шчупак - 10 кiло, судак - 6 кг, лешч - 4,5 кг. Такiх вынiкаў дасягнуць удалося нямногiм - любы прафесiянал рыбалкi аб гэтым скажа. Так што ў Сную iмкнуцца патрапiць аматары клёву. Толькi вось далёка не ва ўсiх атрымлiваецца. Праўда, з дапамогай Дзмiтрыя Аляксандравiча можна знайсцi нядрэнныя месцы. У гэтым месцы Бярэзiна мае шмат старыц. Акрамя ўжо ўзгаданых шчупака, судака i ляшча можна выцягнуць таксама плотку, язя, акуня, налiма, жэраха. Як вам такi спiс!
У гаспадара дзве маторкi, якiя ён ахвотна прапануе для рыбалкi. Пры жаданнi можна прыехаць i са сваёй лодкай. Выхад да вады тут жа каля падворка. Адчыняеш брамку i па прыступках спускаешся да рэчкi. Як заўважае Казей, на рыбалку нярэдка прыязджаюць сямейныя пары. Калi вы не аматар павудзiць, то можна на горным веласiпедзе кiламетры панакручваць, згуляць партыю ў тэнiс ды i проста ў футбол паганяць. Аднойчы ў Сную завiтаў самы сапраўдны англiчанiн.
- Усю сажалку мне шарыкамi ад гольфа закiдаў, - са смехам кажа гаспадар.
- А якiя ў яго ўражаннi былi?
-Цяжка сказаць, на твары нiякiх уражанняў я не заўважыў - ужо вельмi флегматычны чалавек. Я ж кажу - чыстакроўны англiчанiн з абавязковай клюшкай для гольфа. Уяўляеце?
Але ж, напэўна, i ў такога чалавека засталiся аб Снуi добрыя ўспамiны. Iнакш i быць не можа. Паколькi прыязджаюць сюды турысты не толькi ўлетку, але i зiмой. Узiмку тут таксама вельмi прыгожа. Можна з лазнi i ў палонку нырца даць, а таксама пасядзець у альтанцы каля агню. Гаспадар з задавальненнем пачастуе самай сапраўднай юшкай, якую гатуюць пры вас. А можаце i самi паўдзельнiчаць. Пры жаданнi магчыма замовiць стравы з вясковай печы: яешню з салам, бабку, калдуны. "Гатуем як для сябе, - кажа гаспадар. - Таму госцi ядуць так, што ажно за вушамi трашчыць". А што ж, апетыт тут лёгка нагуляеш ды i спiцца як пшанiцу прадаўшы.
Сын турэцкападданага
- Стаю на "нумары" i раптам бачу нешта на бярозе незвычайнае, - узгадвае Казей. - Падыходжу блiжэй i ажно мову адняло: шыльда, якую звычайна на могiлках выбiваюць, - iмя, прозвiшча i гады жыцця…
- Няўжо магiла, што пасля вайны засталася? Але чаму на бярозе? - не вытрымлiваю я.
- Цяжка сказаць чаму, але вы паслухайце, што за iмя i прозвiшча - Астап Бэндэр.
I тут у мяне таксама ў прамым сэнсе слова мову адняло, як у Дзмiтрыя Аляксандравiча падчас таго палявання. I памяць iмгненна выдала ўсiм вядомыя радкi з Iльфа i Пятрова: "У горад малады чалавек увайшоў у зялёным у талiю касцюме. Яго магутная шыя была некалькi разоў абгорнутая старым шарсцяным шалiкам, ногi былi ў лакавых чаравiках з замшавым верхам апельсiнавага колеру. Шкарпэтак пад чаравiкамi не было. У руцэ малады чалавек трымаў астралябiю… Звалi маладога чалавека Астап Бэндэр. Са сваёй бiяграфii ён звычайна паведамляў толькi адну падрабязнасць: "Мой бацька, - казаў ён, - быў турэцкападданы…".
Адразу прамiльгнулi шматлiкiя Астапы, якiх стварылi выдатныя акцёры. Асабiста мне больш за ўсiх падабаецца Бэндэр у выкананнi Сяргея Юрскага, не дзiўна, што менавiта яго твар тады ўзгадаўся. Памятаеце, як ён у мiлiцэйскай фуражцы завiтаў да Аляксандра Iванавiча Карэйкi? Але нешта я занадта кiнуўся ва ўспамiны, калi тут такi шанец патрапiць у месца, дзе, магчыма, калiсьцi ступала нага "вялiкага камбiнатара". Нiшто сабе прапанова! Гаспадар аграсядзiбы абяцаў паказаць фота, але грэх адмаўляцца ад таго, каб убачыць усё на ўласныя вочы.
Таму шпацыруем у лес. Блукаць давялося нядоўга, паколькi Дзмiтрый Аляксандравiч добра ведае дарогу. Выходзiм на ўскраек сасоннiку, дзе растуць бярозкi.
На адной з iх у невялiкiм дупле (магчыма, спецыяльна выдзеўбаным) тая самая шыльда: "Астап Бэндэр. 1897-1931". Зроблена дыхтоўна - тоўстая пласцiна з нержавейкi, прафесiйная гравiроўка. Як усё гэта магло аказацца ў лесе?
Версiй шмат, адна з iх - проста супадзенне iмя i прозвiшча. А можа сапраўды "вялiкi камбiнатар" знайшоў свой апошнi прытулак на Бярэзiншчыне. Месцiчы выказваюць i такое меркаванне: iшоў Астап Iбрагiмавiч, увесь абвешаны золатам на мiльён, да мяжы, ды не дайшоў.
Пра падзеi жыцця Бэндэра многiя ведаюць i ўспрымаюць яго як рэальнага чалавека - нiчога, што лiтаратурны герой.
Таму i ў мяне такое адчуванне, што ўдалося знайсцi сапраўдную магiлу Астапа-Сулеймана-Берта-Марыi-Бэндэр-Бея - авантурыста, махляра i рамантыка, якога жывасць характару кiдала ў розныя бакi дзяржавы.
Не дзiўна, што ён апынуўся ў гэтых мясцiнах. Шыльда i ўвогуле таямнiчая не толькi таму, што зроблена дыхтоўна (калi гэта жарт, то абышоўся зусiм нятанна). Але тут не толькi гэтыя адметнасцi.
Справа ў тым, што гады жыцця камбiнатара вызначаны з дакладнасцю лiтаратуразнаўцы. Па-першае, год нараджэння - 1897-ы. У "Залатым цяляцi" восенню 1930 года Астап паведамляе Зосi Сiнiцынай: "Мне трыццаць тры гады, узрост Iсуса Хрыста…". Такiм чынам, шляхам няхiтрых падлiкаў атрымлiваем той самы 1897-ы.
Лiтаратурнае жыццё Бэндэра сапраўды абрываецца ў 1931-м, пасля няўдалай спробы перайсцi мяжу, каб пасля патрапiць у горад сваёй мары - Рыа-дэ-Жанейра. Так што супадзенне на шыльдзе поўнае.
Што зноў-такi прымушае задумацца. Але, напэўна, нядрэнна, што i ў нас ёсць мясцiна, звязаная з цудоўным лiтаратурным героем. А вы кажаце, што немагчыма сёння патрапiць на дзiвосы…
Мікалай Літвінаў, Звязда http://news.tut.by/139523.html
|
|