Дравы нумар #29 / чэрвень 2009


Big Brother is not watching you, Big Brother is testing you

000536
Для Расеi выпушчаная адаптаваная версiя «Windоws». Пры ўсталяваннi новых прыстасаванняў выдаецца паведамленне: «Знойдзена новая прылада, за гэта трэба выпiць!»
000537
— Якая розьніца паміж мужыком і дзяцём?
— Дзяцё без клапот можаш пакінуць зь няняй.
000538
Некаторыя лічаць, што мары існуюць каб яны ажыцяўляліся. Памылка, мары - існуюць каб іх марыць.
000539
— Чым вы займаліся да шлюбу?
— Чым, чым... чым хацеў, тым і займаўся!
000540
Каханьне даецца толькі адзін раз у жыцьці, таму й кахаць трэба - штодзённа.
000541
— Дохтар, у мяне раздваеньне віртуальнай асобнасьці.
— Гэта як?
— Я ад свайго другога нікнэйма на трэці эмайлы пачаў атрымліваць.
000542
Шукаю прыхільнікаў Мiсrоsоft. Знойду – заб’ю нахрен.
000543
— Як вы так хутка вывучылі ангельскую мову?
— Так яны там амаль усе словы з С++ узялі.

000544
А ваш канец сапраўды абціскнуты, альбо так і вясіць голы?
000545
— Чаго гэта Мiсrоsоft плянуе экспедыцыю ў антарктыду?
— Мабыць пінгвінаў душыць?
000546
Жыцьцё як інтэрнэт – сэнсу няма, а сыходзіць ня хочаца.
000547
— Вы падпісаліся на “СБ” на гэты год?
— Навошта? У мяне інэт ёсьць.
— У прыбіральню з клавіятурай хадзіць будзеце?
000548
Жыцьцё даецца толькі адзін раз, бо двойчы – чалавек такое вытрымаць ня здольны.
000549
— Чаго гэта твая цёшча сабаку без намордніка выгульвае?
— А ты сам паспрабуй, нацягнуць на яе харю наморднік.
000550
— А чаму гэта нявеста заўсёды ў белым?
— Стандартны колер для бытавой тэхнікі.
000551
Лепш малако зь лядоўні, чым карова на кухне.

Наведвальнасць мінскага інфапункта
Савета Еўропы — 0,7 чалавека ў суткі


Наведвальнікаў цікавіць,
як звярнуцца ў еўрапейскі суд
і атрымаць студэнцкія гранты


Ад часу адкрыцця ў Мінску інфапункта Савета Еўропы прайшло ўжо 10 дзён. Супрацоўнік пункта Ігар Горскі кажа, што за гэты час іх наведалі 7 чалавек і тры дэлегацыі.

Ігар Горскі: “З 9 чэрвеня інфапункт наведала 7 чалавек і тры дэлегацыі: з Францыі, Каралеўства Нідэрланды і Швейцарыі”.

Дэлегацыі цікавяцца пытаннямі самага шырокага спектру: што такое інфапункт, якія яго функцыі, дзеля чаго ён быў створаны, — распавядае Ігар Горскі. Простыя ж наведвальнікі цікавяцца правамі чалавека і студэнцкімі праграмамі.

Ігар Горскі: “Што тычыцца звычайных наведвальнікаў, то яны пытаюць пра правы чалавека, па тым, як функцыянуе Еўрапейскі суд па правах чалавека і якая схема зваротаў у гэты суд. А студэнтаў цікавяць студэнцкія абмены, студэнцкія праграмы, студэнцкія гранты і гэтак далей”.

Паводле слоў Ігара Горскага, людзі пакуль блытаюць Савет Еўропы з іншымі еўрапейскімі органамі, але інфапункт менавіта дзеля гэтага і створаны, каб распавядаць усім цікаўным пра адрозненні. Таму ўсе жадаючыя могуць атрымаць тут разнастайныя бясплатныя брашуры. Гэта і ўводныя дакументы: "Што такое Савет Еўропы", "Савет Еўропы і Беларусь". Ёсць Еўрапейская канвенцыя па правах чалавека і дакументы па розных кампаніях Савета Еўропы: па ахове нацменшасцяў, па чалавечай дыскрымінацыі, па бытавым гвалце ў сям'і, па смяротным пакаранні.

Але па брашуры трэба спяшацца, бо праект не вечны, а будзе дзейнічаць толькі да сакавіка 2010 года, гаворыць Ігар Горскі.

Ігар Горскі: “Зараз інфапункт — гэта першы крок на збліжэнне нашай краіны з Еўрасаюзам. Праект разлічаны на 1 год, у наступным сакавіку ён сканчаецца. І, хутчэй за ўсё, інфапункт будзе ператварацца ў штосьці большае”.

Штосьці большае — гэта інфармацыйны офіс, які будзе выконваць больш функцый і мець персанал больш за 2 чалавекі, як зараз. А адтуль і да афіцыйнага прадстаўніцтва Савета Еўропы ў Беларусі рукой падаць.

Даведка: Савет Еўропы — найстарэйшая ў Еўропе міжнародная палітычная арганізацыя. Яе асноўная мэта — пабудова адзінай Еўропы, якая засноўваецца на прынцыпах свабоды, дэмакратыі, абароны правоў чалавека. Зараз членамі структуры з’яўляюцца 47 еўрапейскіх краін. Беларусь на цяперашні час — кандыдат у члены Савета Еўропы.


Павал Гіба, Еўрапейскае радыё для Беларусі

TUT.BY