Дравы нумар #30 / чэрвень 2009


З пачатку трэба добра зразумець, а пасьля ўжо – змагацца
(зь лепшага N 1)

000552
Калі залатую рыбку пакласьці на патэльню, колькасьць жаданьняў значна павялічваецца.
000553
— Ці ёсьць у вашай вёсцы злодзеі?
— Дзякуй богу няма. Але людзі й самі крадуць.
000554
— Прабач, я забыўся, мы хто - гобліны альбо пакемоны?
— Дурань! Мы - вахабіты!
000555
Да Калумба, амэрыканцы былі вымушаныя жыць у Эўропе.
000556
Забіў жанчыну – уратаваў бабра... вавёрку... куніцу... алігатара.
000557
— Мне гарбату, а гэтым тром заморскім казлам каву.
— Толькі дзьве кавы, калі ласка, я перакладчык.
000558
Лепш верабей у руцэ, чым вутка пад ложкам.
000559
У нашай краіне сур'ёзныя фірмы абыходзяцца без рэклямы, а зусім сур'ёзныя – нават без шыльды.
000560
З апошніх сацыялагічных апытаньняў вынікае, што ў войска імкнуцца выключна дыверсанты.
000561
Нармальныя людзі ў нядзелю – знашаюцца дома, ненармальныя – у працы з кампутарам.
000562
Пад час крызісу, заробак выдаюць прадукцыяй. Некаторым – сайтамі й банэрамі.
000563
— Злы ты.
— Не, гэта вы сукі раздабрэлі!
000564
Царква выдумала грахі, каб іх пасьля адпускаць. Дзяржава ж стварыла грошы, каб іх адбіраць.
000565
Латышы пераклалі “Камасутру” – атрымалася цікава, але чамусьці зноў пра акупацыю.
000566
Нават Богі могуць неадэкватна ўспрымаць створаную імі рэчаіснасьць. У гэтым выпадку іх зьмяняюць.
000567
Хто да нас з фондавым рынкам прыйдзе, той ад яго і загіне.
000568
— Які ў цябе ІР?
— Ня меньшы за твой!
000569
Рэвізія паказала, што “надзейныя тылы” ёсьць – голая жопа.
000570
Тавар – грошы - тавар... а дзе падаткі?
000571
Ад прагі сутнасьці, шчэ ніхто не памёр, але шмат хто загнуўся ад перабора.