Дравы нумар #31 / чэрвень 2009


Чым меней сумленьня, тым яно даражэй

000572
— Беларускае малако ў расеі забаранілі.
— Ага, занадта натуральнае.
000573
Смешна ўсё таму, хто нічога ня ведае.
000574
— У нас заўтра бойка плянуецца, дык ня ведаю чаго апрануць. Мабыць пойду, там падбяру.
000575
І кажа залатая рыбка:
— Дзед, у суседа ўсяго адна карова, а ў цябе трэцяе жаданьне - каб яна здохла.
000576
Каб убачыць сутнасьць чалавека, ня трэба лезьці ў горы. Дастаткова паглядзець на яго зь нізу. (А. Пешкаў)
000577
— Дохтар, я калі памру?
— Усе мы памрэм, калісьці...
000578
Муж - жонцы:
— Ну што, калі ня хочаш мірыцца, давай тады паснашаемся як ворагі...
000579
У савецкія часы вумнікі чыталі паміж радкоў, сёньня яны глядзяць паміж каналаў.
000580
Калі пагарнуцца тварам на поўнач - так сонца ўзыходзіць на ўсходзе, а зыходзіць на захадзе, а калі разгарнуцца на поўдзень – дык наадварот.
000581
— Пачатак жніўня абяцаюць сьпякотны.
— А калі будзе пачатак жніўня?
000582
Калі вам усё роўна дзе вы знаходзіцеся, значыцца вы пакуль не заблукалі.
000584
“Заходнія каштоўнасьці”, гэта - нарабаваныя ўсходнія.
000585
Як ня дзіўна, але шлях да сэрца студэнткі, таксама ляжыць праз жалудак.
000586
Калі вы запрасілі дзяўчо пакарміць рыбак, а акварыюма ў вас няма, адкрыйце банку шпрот. Пакрашыўшы туды троху хлеба, дзяўчына павінна здагадацца, што паклікалі яе за іншым.
000587
У некаторых палітыкаў так малы рэйтынг, што ўжо саромеюца хадзіць у лазьню.