Дравы нумар #32 / ліпень 2009
З узростам прыходзіць ня толькі вопыт, але і маразм (зь лепшага N 2)
|
000588
Цяжка зьмяніць будучыню, шчэ складаней сучаснасьць. Прасьцей за ўсё зьмяніць мінуўшчыну. |
000589
Богі стварылі сьвет у якім чалавек вымушаны штодзённа прама альбо ўскосна забіваць падобных сабе дзеля таго каб выжыць. Дык што ўжо казаць пра любадзейства... |
000590
З даўніх часоў жанчыны думаюць чым накарміць дзяцей, а мужчыны – куды сыйшлі маманты. |
000591
РПЦ прапанавала завесьці ў і-нэце цэнзуру, спаслаўшыся на прыклад Кітая. Карыстальнікі прапанавалі РПЦ перайсьці ў буддізм, таксама спаслаўшыся на прыклад Кітая. |
000592
Апошнія даследваньні паказваюць, што больш за ўсё вітамінаў – у аптэцы. |
000593
Суб’ектыўны погляд на рэчы, звычайна фармуеца аб’ектыўнай рэальнасьцю. |
000594
— Як ты мяне напалохала...
— На сабе паглядзі!
|
000595
У апошнія часы заробак усё больш прыгадвае рэшту. |
000596
Флірт – гэта калі дзяўчо ня ведае чаго хоча, але з усёй моцы намагаецца гэтае атрымаць. |
000597
— Доктар, я буду жыць?
— Мне гэта самаму цікава.
|
000598
— Слоўнік Станкевіча бачыў?
— Каб было прасьцей арыентавацца, трэба змяніць чараговасьць алфабету на йцукен...
|
000599
— Як маніпуляваць мужчынай?
— Галоўнае спраўна ўхапіцца за маніпулятар.
|
000600
Зразумела, што дзеці гэта кветкі жыцьця, але неяк не пасуюць да шпалераў... |
000601
— Доктар, дык я буду жыць?
— Магчыма, але не раю.
|
000602
— Кладоўкін бухаць перастаў!
— Ня можа быць!
— Можа! Некралог учора бачыў.
|
000603
— Што можа быць горш пятніцы 13-га?
— Панядзелак.
— 13-га?
— Які заўгодна!..
|
000604
— У жыцьці галоўнае выбраць спраўны шлях...
— Адзін хер, усе шляхі вядуць на могілкі!
|
000605
Дэмакратычныя свабоды – гэта калі кайданы не ціскнуць. |
000606
— Доктар, я хадзіць буду?
— Пад сабе.
|