Дравы нумар #33 / ліпень 2009
Чым меней сяброў, тым меней вып’еш гарэлкі
|
000607
Незалежная судовая сістэма - абапіраецца на поўную незалежнасьць судовай практыкі ад тэорыі права. |
000608
Слабаалкагольныя напоі, вырабляюць наўмысна для слабых алкаголікаў. |
000609
— Перабудова нябось па фэнь-шую?
— Не... па п’яні.
|
000610
— Чаму гэта прамысловасьць звалілася ніжэй абяцанага дна?
— Ну дык, дно ў нас мягкае, а прамысловасьць, пераважна, цяжкая...
|
000611
Акрамя непрыемнасьцей дома й на працы, ёсьць і іншыя радасьці жыцьця. |
000612
Кожная не выпаленая цыгарка працягвае працоўны дзень на 7 хвілін. |
000613
— Ты куды гэта з кветкамі?
— Да бабы!
— А чаго кветкі штучныя?
— Ну дык, і баба ў мяне гумавая...
|
000614
Калі ты лічаш, што Радзіма табой не цікавіцца, паспрабуй неяк не заплпціць падаткі. |
000615
— Дохтар, я цэлы дзень размаўляю з мужам, а ў адказ ні слова. Можа гэта якая хвароба?
— Не, гэта – талент!
|
000616
Дуранёў можа і не багата, але чамусьці сустракаюцца на кожным кроку. |
000617
— Ведаеш, дзе можна добра адпачыць?
— Ведаю. На канапе.
|
000618
Тата – гэта самец мамы. |
000619
Ёсьць час зарабляць грошы, і ёсьць час траціць грошы, ёсьць час забіваць час і ёсьць час які забівае нас. |
000620
Алкаголь забівае клеткі мозга, але ня ўсе, а толькі тыя, што адмаўляюцца піць. |
000621
Студэнт, гэта - чалавек вагаючыйся паміж войскам і вышэйшай адукацыяй. |
000622
— Паглядзеўся з раніцы ў люстэрка, дык сабе не пазнаў... Багатым мабыць буду! |