Дравы нумар #43 / кастрычнік 2009


Каб знайсьці прыгодаў на сваю дупу, бывае дастаткова нахіліцца

000773
— Чым наша войска здольна зьдзівіць супраціўніка?
— Нізкімі коштамі на зброю й штабныя мапы!
000774
Калі вы сабе дрэнна адчуваеце, паспрабуйце адчуць каго-небудзь іншага.
000775
Працу як і дзяўчо, нельга пакідаць, пакуль не знайшоў сабе новую.
000776
Сярэдняя даўжыня жыцьця ў Расеі, прыкладна адпавядае кошту самай таннай гарэлкі.
000777
Нават не распавядайце мне пра суседзкі перфаратар у суботу з раніцы. Я жыву над ЗАГСам.
000778
— Гэта не вы ўчора танчылі на стале ў адным споднім?
— Вы мабыць рана сыйшлі....
000779
Учора была пятніца... заўтра субота... а што сёньня?!
000780
— Чым будзем гарэлку запіваць?
— Колай!
— Не, я пас, у мяне вантроба слабая...

000781
Калі мужчына толькі ясі, ляжыць на канапе й глядзіць тэлевізію, значыцца яму з вамі добра.
000782
— Табе тэлефануе нейкае дзяўчо. Па голасу – даўганогае!
000783
Жыцьцёвы вопыт, гэта калі на зьмену пытаньням - што? дзе? чаму? Прыходзіць адзінае пытаньне – нахуа?
000784
— Усем трындзец!
— Частуеш?
000785
Цэлы дзень глядзеў тэлебачаньне, але так і не зразумеў, пра якую краіну яны ўвесь час распавядаюць?
000786
— Вы мяне за дураня трымаеце?
— Не, але магу й перахапіцца.
000787
Галоўнае – гэта не пераблытаць наступную з адзінай, а адзіную з наступнай.
000788
— Кнігу зьбіраюся напісаць.
— Навошта?
— Чытаць няма чаго...