Дравы нумар #44 / кастрычнік 2009


Даеш рабочы кантроль і Cавет рабочых дэпутатаў у Microsoft Corporation!

000789
Малады чалавек шукае другую палавінку. Першая ўжо ёсьць.
000790
Дэмакратыя – тэорыя, у адпаведнасьці зь якой два злодзея скрадуць меней чым адзін; тры - меней чым два; чатыры – меней чым тры...
000791
— Не “блядзкае надвор’е”, але - пераменная воблачнасьць!
— Ну дык, і я аб тым жа...
000792
Знойдзен хлопчык выхаваны стадам дзікоў. Як сьведчаць эколагі, ён ад дзікоў амаль нічым не адрозьніваецца. Нават смакуе падобна.
000793
— Куды ідзеш?
— Да цёшчы, на дзень нараджэньня.
— А стрэльба навошта?
— Ды я ёй падарунак купіў, навушніцы... так каб было чым дзірачкі зрабіць.
000794
Магчымасьці медыцыны бязмежны. Абмяжавана колькасьць пацыентаў.
000795
— Мне трэба сёньня з працы раней сыйсьці, ёсьць важная падстава...
— Якая?
— Заебаўся!
000796
Сіла не ў грошах, але ў майстэрстве выжыць пры іх адсутнасьці.
000797
— Што ёсьць нашае жыцьцё?
— Працяжнік, паміж дзьвума лічбамі.
000798
Ёсьць адзін цудоўны спосаб зарабіць, але не магу яго знайсьці.
000799
Я свае слова трымаю. Сказаў што не зраблю, вось і не зрабіў.
000800
— У мяне ўчора скралі жонку. Патрабуюць 30 тысяч даляраў.
— Знаёмая справа. Сума як у мінулым месяцы за маю котку.
000801
Усе грошы зарабіць нельга, але прапіць - гэта магчыма...
000802
У сувязі з скарачэньнем паставак газа, Украіна пагражае скараціць пастаўку прастытутак.
000803
— Мая жонка ўвесь час кашляе...
— Травы не спрабаваў?
— Спрабаваў – хіхікае.
000804
Пакуль мы скардзіліся на жыцьцё, яно скончылася...