Дравы нумар #47 / кастрычнік 2009


Дзяцінства – гэта час, калі шчэ ня думаеш матам...

000840
Безпрацоўныя бываюць дзьвух відаў – тыя, каму не пашанцавала знайсьці працу й тыя, якім пашанцавала працу не знайсьці.
000841
— Выдаеце дачку замуж?
— Так. Патроху.
000842
Таварыш! Падтрымаем барацьбу з п’янствам – возьмем бутэльку за карак!
000843
Шахіды, якім не хапіла выбушыны, працуюць вадзіцелямі маршрутак.
000844
Калі вам зьнізілі заробак – зацягніце пас, лепш за ўсё на шые ў кіраўніка.
000845
— Дзяцё, хто навучыў цябе так лаяцца?
— Навучыў... навучыў... чалавек можа быць таленавітым ад нараджэньня.
000846
Хлапец падыходзіць да трох дзяўчын:
— У пытаньні сэкса я кансэрватар, таму адной з вас прыйдзецца сыйсьці.
000847
Адзіны лекар, які ніколі ня зробіць пацыенту горш чым было – паталагаанатам.
000848
— А ці ведаеце як піюць у Афрыцы?
— Ну... мабыць двое піюць а трэцьім закусваюць.
000849
У душы я вельмі добры й чуткі чалавек... Але як выйду з душа – такая свалота.
000851
— Як даведацца, ці ёсьць Бог?
— Памерці...
000852
Хранічная офісная хвароба: да абеда хочаца есьці, пасьля абеда хочаца спаць і такое адчуваньне, што мала плоцюць.
000853
У мяне муж два гады не працуе. Піе, мяне лупцуе, ўсё каштоўнае зьнёс, нічога ня робіць, цягае да хаты розных алкашэй і баб... А нядаўна сыйшоў ад мяне ўвогуле. Як вернуць яго назад?
000854
Пасьля з’яўленьня ня б’ючагася посуду, сямейныя сваркі сталі значна даўжэйшымі.
000855
— Жыць і быць камусьці патрэбным – гэта ўжо шчасьце!
— Я патрэбны ваенкамату...
000856
Сапраўдны амэрыканец ганарыцца тым, што ЗША перамаглі Гітлера ў в’етнамскай вайне.
000857
— Чым мы адрозьніваемся ад неграў?
— Мы думаем, што зебра - белая з чорнымі паласамі, а негры – наадварот.
000858
Геній - гэта звычайны чалавек, здолеўшы пераканаць у сваёй надзвычайнасьці астатніх дуранёў.
000859
— Якая ў вашай вёсцы добрая экалогія!
— Гэта ў вас там у горадзе экалогія, а тут – прырода!