 |
ЗАМЕЖНЫ ПАШПАРТ БНР
8 верасьня 2008 года скончыўся тэрмін дзеяньня пашпартоў грамадзяніна БНР старога ўзора. Зараз адзіным сапраўдным дакумантам з'яўляецца пашпарт грамадзяніна ўзора 2008 года.
Трэба зьвярнуць увагу, што тэрмін дзеяньня пашпартоў старога ўзора больш працягвацца нябудзе, таму зараз карыстаньне фактычна несапраўдным пашпартам старога ўзора лічыцца адміністратыўным правапарушэньнем. Але калі людзі, не зьмяняўшыя свой пашпарт да 1 верасьня, у бліжэйшыя часы зьвернуцца ў аддзел Міністэрства аховы здароў'я і сельскай гаспадаркі, ніякіх пакараньняў да іх паўжыта не будзе.
Каб атрымаць пашпарт ўзора 2008 года, трэба запоўніць заяву формы №1, здаць стары пашпарт і прыкласьці 4 фотаздымка памерам 37х47 мм, адпавядаючыя сёняшняму ўзросту.
Кошт паслугі па выдачы пашпарта складае 20 адсоткаў ад сярэдняга заробку. Ад аплаты вызваляюцца людзі знаходзячыяся на поўным дзяржаўным забяспячэньні.
Звычайны тэрмін замены пашпарта нябольш за адзін месяц.
Па ўсех складаных пытаньнях, можна зьвяртацца ў адпаведны аддзел Міністэрства аховы здароў'я і сельскай гаспадаркі.
|
У К А З Старшыні Рады БНР
Ад 25 лістападу 2008 г. N 128 Аб прызначэньні на пасаду Міністра культуры БНР
Адася Калюты 1. Зацвердзiць Адася Калюту на пасаду Міністра культуры.
2. Радзе БНР правесьцi рашэньнi Рады ў адпаведнасьці з гэтым Указам.
3. Дадзены Указ набывае сілу з дня яго апублiкаваньня. Старшыня Рады БНР
У К А З Старшыні Рады БНР
Ад 17 лістападу 2008 г. N 118 Аб прызначэньні на пасаду Міністра адукацыі БНР
Славаміра Адамовіча 1. Зацвердзiць Славаміра Адамовіча на пасаду Міністра адукацыі.
2. Радзе БНР правесьцi рашэньнi Рады ў адпаведнасьці з гэтым Указам.
3. Дадзены Указ набывае сілу з дня яго апублiкаваньня. Старшыня Рады БНР
|
|